|
ліпеня 20, 2007
12:19 pm - Нацыяналізм і Нацызм Хацеў б проста ўдакладніць гэтыя два тэрміны ў маім разуменьні. Можаце спасылацца на розныя кнігі, асабліва любяць спасылацца на расейскіх аўтараў, бо разуменьня нацыянальнасьці, нацыянальнай культуры і гісторыі там не існуе і таму гэтыя два тэрміны расейцы разумеюць аднолькава. Для мяне гэта зусім розныя рэчы. Нацыяналізм гэта нібыта ты захапляешся жанчынай, яе блакітнымі вачамі, яе фігурай, яе розумам і пяшчотай. Ты яе кахаеш. А нацызм гэта калі ты яе паўсюль параўноўваеш з іншымі, і кажаш ці крычыш паўсюль што твая лепш за іншых. І ўсё ж я кахаю сваю жанчыну і не хачу яе параўноўваць з іншымі. Я нацыяналіст.
|
Comments:
это понятно. и национализм хорошая изначально штука.
но вот скажем такой случай. украинский парубок из львова ужасно любит свои дивчину. и на всех остальных ему наплевать кроме как на ту, которая по соседству: он кричит, что московская девушка - дура, злая, сварливая, страшная. а всех остальных девушек мира он не замечает. кто он? сверх-националист? недо-нацист?
Калі ён яе кахае - ён нацыяналіст, калі параўноўвае з іншымі - нацыст. Але наконт маскоўскай, як ты гаворыш, дзеўчыны - якія там абставіны былі? Ці не спрабавала яна яго навучыць "человеческому языку" і забыць на гісторыю бацькаўшчыны сваёй? І наконт Львіва дык там і ляхаў з беларусамі не заўсёды добра ўзгадваюць у кантэксце гісторыі. Былі ў Львіве?
да. правильно и красиво говоришь!
я чуть ли не устал объяснять людям эту очевидную разницу в понятиях.
Дзякуй.
Я таксама нацыяналіст, будзь я няладны
![[User Picture]](http://l-userpic.livejournal.com/56735012/11984785) | | From: | korrica |
| Date: | ліпеня 20, 2007 11:12 am (UTC) |
|---|
| | | (Link) |
|
яна для цябе лепш за астатніх, але ты гэта проста ведаеш і асабліва не распрастраняешся!
Выхваленьне гэта эгаістычнае, а ў эгаізме я больш люблю рабіць чым казаць і лепш калі эгаізм можна накіраваць на зарабленьне грошай. Ня трэба глядзець на шклянкі сока за суседнімі столікамі - насалоджвайцеся тым смакам, які ў вас у рукох. Інакш ні чужога ня будзеце мець, ні сваю смагу дастаткова не задаволіце.
![[User Picture]](http://l-userpic.livejournal.com/69527797/7486280) | | From: | insurhent |
| Date: | ліпеня 20, 2007 11:18 am (UTC) |
|---|
| | Respect, druža! | (Link) |
|
trapnaje paraúnańnie!
згодна! добрае тлумачэньне ды параўнаньне ))
| From: | shrek3 |
| Date: | ліпеня 20, 2007 11:24 am (UTC) |
|---|
| | | (Link) |
|
"Нацыяналізм гэта нібыта ты захапляешся жанчынай, яе блакітнымі вачамі, яе фігурай, яе розумам і пяшчотай. Ты яе кахаеш."
это, случайно, не патриотизм?
Я рэдка ўжываю гэта слова, таму не ведаю наколькі падобны гэтыя тэрміны. Але б для сябе сфармуляваў партыятызм, як першае каханьне.
![[User Picture]](http://l-userpic.livejournal.com/58481685/12197774) | | From: | syaya |
| Date: | ліпеня 20, 2007 11:30 am (UTC) |
|---|
| | | (Link) |
|
Зрозуміло і доступно)
Прыгожае азначэньне. Можа, пакарыстацца?..
![[User Picture]](http://l-userpic.livejournal.com/53019935/11331368) | | From: | lukasch |
| Date: | ліпеня 20, 2007 11:36 am (UTC) |
|---|
| | | (Link) |
|
Ну, в Москві поняття "нацизм" та "фашизм" теж до однієї купи притягли, хоча, якщо об'єктивно, там є досі великі відмінності.
![[User Picture]](http://l-userpic.livejournal.com/35562195/1515112) | | From: | juras14 |
| Date: | ліпеня 20, 2007 11:47 am (UTC) |
|---|
| | | (Link) |
|
Заўсёды калі нацыяналісты пачынаюць казаць, што яны не нацысты, і што гэта розныя паняцьці, гэта гучыць гэтаксама ж пераканаўча, як і калі РНЕшнікі гаворылі, што яны таксама не нацысты, і свастыка іхняя і чорная форма насамрэч нічога агульнага з нацызмам ня мае.
пра нацызм, думаю, малавата тут параўнанняў з іншымі дзяўчатамі, тут напэўна няўпэўненасць ў тым што твая дзеўчына сапраўды самая лепшая, і што ты для яе лепшы, і тады адбываюцца спробы 1) падагнаць сваю дзеўчыну пад уяўныя лепшыя стандарты, 2) "апусціць" іншых дзеўчын каб яны нібыта не выбіваліся сваёй прыгажосцю побач з тваёй, 3) штодзень заваёўваць сваю дзеўчыну, гвалтам, хітрыкамі або розумам, каб яна нібыта не збегла ад цябе, "недадзеланага".
бо проста параўнанняў малавата, хто не параўноўвае сваіх каханых з бацькамі і інш.?:)
Добрае параўнаньне. На расейцаў спасылацца безсэнсоўна, таму што сапраўды яны нацыяналізм і нацыянал-сацыялізм не адрозьніваюць (як, у прынцыпе й большасьць грамадзян РБ). Можна толькі крыху ўдакладніць адрозьненьні паміж нацыяналізмам, шавінізмам і патрыятызмам. Напрыклад, шавінізмам ёсьць тое, што ты апісаў як нацызм. Гэта - пастулаты нацыянальнае выключнасьці, распальваньне нацыянальнай варожасьці й нянавісьці. Таксама гэта - палітыка прыгнёту этнічных, нацыянальных і рэлігійных меншасьцяў ад імя «перавагі», «вяршэнства», «старэйшага брата» й г.д. (Напрыклад ЗРСР) У адрозьненьне ад нацыяналізму праяўляецца толькі ў дамінуючае народнасьці. Асноўнымі тэзісамі нацыяналізму ёсьць першаснасьць нацыі ў дзяржаватворчым працэсе, права кожнае нацыі на самавызначэньне, імкненьне да абьяднаньня нацыянальнае самасьвядомасьці для абароны тэрыторыі пражываньня нацыі, эканамічных і духоўных каштоўнасьцяў. Нацыя ёсьць найвышэйшай каштоўнасьцю. Нацыяналізм не прапаведуе варожасьць і нянавісьць да прадстаўнікоў іншых нацыяў і народаў, але хутчэй палітычную незалежнасьць і працу на карысьць ўласнага народа. Мае шмат агульнага з патрыятызмам. Але патрыятызм, у адрозьненьне ад нацыяналізму, ня ёсьць ідэялёгіяй і убольшасьці засяроджваецца на адданасьці дзяржаве як тэрытарыяльнаму фармаваньню.
Бла-бла-бла.
Вы, напрыклад, сьвядомы беларус, ведаеце мясцовыя (не мітычныя “агульнанацыянальныя”) традыцыі сваіх продкаў, можаце вольна карыстацца мясцовай гаворкай, сьпяваць мясцовыя народныя песьні, разьбіраецеся ў асаблівасьцях мясцовых народнага строю і г.д. і г.д.?
Нацызм – гэта нацыянал-сацыялізм. Аніякіх прыдумкаў тутака не патрэбна. Нацыяналізм – ідэалёгія мадэрнага лібэральнага грамадзтва: любоў на штучнае “нацыі”, але непрыняцьце якіх-кольвек рэгіянальных адрозьненьняў у межах гэтак званае “нацыі”…
ці абавязкова - непрыняцьце?
![[User Picture]](http://l-userpic.livejournal.com/53310238/11384343) | | From: | pupsla |
| Date: | ліпеня 20, 2007 03:22 pm (UTC) |
|---|
| | | (Link) |
|
а как это назвать у адюльтеров-американцев?
![[User Picture]](http://l-userpic.livejournal.com/67642191/11577915) | | From: | znicka |
| Date: | ліпеня 20, 2007 07:20 pm (UTC) |
|---|
| | Я нацыяналістка :) | (Link) |
|
Прышпільнае параўнаньне.. Але цалкам слушнае. Нацыяналізм - гонар, нацызм - псыхічнае захворваньне.
1.У іншых краінах нацыяналізм назваецца патрыятызмам, але мы чамусьці ўпэўнены што ў нашай краіне няма патрыётаў - ёсць "патрыёты" - і ўсе яны зялёна-чырвоныя. 2.На ангельскую і не толькі мове гэтыя тырміны перакладаюцца аднолькава. 3.У агульным, згодна. Але ёсць сярод "нацыяналістаў" такія, хто гэтага не разумее. Нажаль...
| From: | ekz0tic |
| Date: | ліпеня 20, 2007 08:56 pm (UTC) |
|---|
| | | (Link) |
|
ай, хорошо! перепостчу %)
![[User Picture]](http://l-userpic.livejournal.com/58747801/11220313) | | From: | dzienn |
| Date: | ліпеня 20, 2007 10:06 pm (UTC) |
|---|
| | | (Link) |
|
Няўжо гэтая тэма ўсё шчэ актуальная?.. :(( жуць..
я б сказал что нацизм это искуственные цености... а национализм, те что даются всем при рождении, как права на жизнь и т.п.
Нацызм гэта скарачэньне ад "нацыянал-сацыялізм". Мне проста цікава: ці не здаецца вам, што ўжо з самой назвы вынікае, што сярод астатняга, неабходнаю часткаю нацызма павінны быць сацыялізм? :) І дзе ён у вашым разуменьні тэрміну? :)
І што ж сацыяльнага ў нацызму? Вы, як філёсаф да гэтага ставіцеся, а я як да рэчаіснасьці і ў ёй нацызм, калі і кажа пра сацыяльныя з'явы, тады толькі ў кантэксьце да выбранай нацыі ;) |
|
|